
«КАЗАЧНАЯ МАСЛЕНІЦА»
- Тэрміны правядзення: з 26 лютага па 13 сакавіка 2021 г.
Праграма масленічнай экскурсіі
У Дукоры на Масленіцу – разгул нячыстай сілы. Чорт ды Баба Яга, назаляючы адно адному ды ўсяму добраму люду, зрабілі надыход вясны немагчымым. Але выйсце ёсць! Праўда, неабходна будзе прайсці праз пэўныя выпрабаванні. Прыязджайце ў Дукорскі маёнтак, каб абясшкодзіць тутэйшых нячысцікаў і адсвяткаваць Масленіцу!
У праграму ўваходзіць:
- Выпрабаванні-забавы ад Чорта;
- Выпрабаванні-забавы ад Бабы Ягі;
- Выраб і спальванне пудзіла Зімы;
- Карагод вакол пудзіла;
- Катанне на брычцы;
- Масленічны пачастунак;
- У астатні вольны час пасля асноўнай праграмы можна будзе наведаць перакулены домік, заасад і рамесных майстэрні (кузня, ганчарная майстэрня, лялечная, майстэрня васковых свечак) у самастойным фармаце.