
Калі? — 13 сакавіка 2021 года
Дзе? — Мінскі р-н, в. Азярцо
Час правядзення? — З 12:00 да 16:00
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 15 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Масленіца – адно з самых вясёлых святаў у народным календары, якое суправаджаецца гульнямі, забавамі, песнямі, танцамі, карагодамі, гасцяваннямі. Звязана яно з провадамі зімы і прыходам даўгачаканай вясны, а ўсе абрадавыя дзеянні накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджая і дабрабыту. Не спраўляць свята было строга забаронена, бо беларусы верылі, што вырасце доўгі лён і карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, хто святкаваў Масленку!
У нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу гэтага цудоўнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня, а таксама паспрабаваць сябе ў вясёлых гульнях і забавах.
Кульмінацыяй стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – «Марэны». Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, вы пазбавіцеся ад усіх нягодаў і няшчасцяў, якія суправаджалі вас у мінулым годзе, і з надзеяй будзеце чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён!

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
- выступленне народных калектываў, хэдлайнер мерапрыемства – гурт «Lity Taler»;
- масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
- паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
- правядзенні майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
- рэканструкцыя масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
- масленічны слуп з прызамі;
- рыцарская пляцоўка;
- шматлікія конкурсы;
- пляцоўка гістарычнай рэканструкцыі «Масленіца — 1914»;
- выстава традыцыйнага посуду для вырабу масла і сыра;
- самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска.
Падрабязней чытайце тут.
