Главная / Блог / Лютаўская справаздача

Лютаўская справаздача

На каляндары 2 сакавіка, а гэта значыць, што я крыху спазнілася з працоўнай справаздачай за люты. Даруйце, мае даражэнькія =) Апошні зімовы месяц асабіста мне падараваў магчымасць пабываць упершыню (толькі ціха=)) у святых мясцінах зямлі беларускай — Жыровічах і Сынкавічах. Часцей у гэты маршрут яшчэ ўключаюць і Слонім, але 1 лютага мы наведалі Жіровіцкую і Сынкавіцкую святыні. Па праўдзе сказаць, гэтага было дастаткова. Чамусьці захацелася з’ездзіць яшчэ, самастойна… 7 лютага была шматлікая група з Расіі. Паказалі нашу прыгожую сталіцу і гонар цяжкай прамысловасці Беларусі, сімвал сінявокай — завод «БЕЛАЗ». Ну, і канешне, не абыйшлося без масленічных гулянняў. У гэтым годзе я тройчы «сустракала» Масленку. Адзін раз — з самымі актыўнымі студэнтамі БНТУ у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Двойчы ў Суле і Рубяжэвічах, дзе шыкоўна была праведзена праграма «Як мы Масленку сустракалі» і фішка Рубяжэвічаў — канцэрт арганнай музыкі ў касцёле Св.Юзафа.