У суботу, у Дзень маці, мне пашчасціла з маёй групай пабываць на шклозаводзе «Неман» у Бярозаўцы (Лідскі раён, Гродзенская вобласць).
Трэба сказаць, што гэта мая не першая экскурсія на вытворчасць (чытайце таксама невялічкую справаздачу з Лідскага бровару). Таму мы ўжо падрыхтаваныя да новых цікавосткаў, а іх заўсёды хапае на любой экскурсіі.
Але хопіць слоў… Няхай мае сціплая фотасправаздача будзе Вам у дапамогу.

Вашай увазе шклозавод «Неман» у сваім сапраўдным абліччы.
Асабліваць шклозавада «Неман» у XXI ст. з’яўляецца тое, што сёння ствараюцца ўнікальныя мастацкія творы, якія атрымоўваюць найвышэйшую адзнаку ў свеце.
Дарэчы, пасля экскурсіі па самому заводу нас запрасілі ў Музей, прысвечаны вытворчасці са стогадовай гісторыяй.

Бярозаўка — сталіца шкляной і крыштальнай вытворчасці Беларусі. Яе гісторыя пачынаецца з 1883 г.
Фотаздымкі з вытворчай экскурсіі на шклозавод «Неман»
Пра экскурсію ў Бярозаўку на шклозавод у тандэме з Лідай і яе сярэднявечным замкам Вы можаце прачытаць тут.