Главная / Блог / Зубр Валера, альбо падарожжа ў Бярэзінскі біясферны запаведнік

Зубр Валера, альбо падарожжа ў Бярэзінскі біясферны запаведнік

Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…” — пісаў класік. Часам (дый што там “часам”, часцей!) мы плануем свае падарожжы ў іншыя краіны і з задавальннем іх наведваем, як быццам лічачы, што ў саміх няма чаго паглядзець. І знойдзецца добрая дзясятка адгаворак (напрыклад, няма часу-няма грошай…). А мо, у нас з Вамі толькі адна адгаворка — няма паспяховага “ікспірыенсу”?!! Калі так, запрашаю Вас у першае (спадзяюся, не апошняе) падарожжа па роднай Сінявокай! У канцы траўня мне давялося пабываць у адным з маляўнічых куткоў Беларусі — у Бярэзінскім запаведеніку, які знаходзіцца ў вёсцы Домжарыцы Віцебскай вобласці, што ў 130 км ад Мінска. Калі вобразна ўявіць, то гэта мяжа Мінскай і Віцебскай абласцей.
  • Бярэзінскі біясферны запаведнік — гэта адзіны запаведнік на тэрыторыі Беларусі, які апраўдвае свой ганаровы статус, гэтаму сведчанне некалькі важкіх аргументаў: Бярэзінскі запаведнік найстарэйшы сярод ахоўных аб’ектаў, якія складаюць прыродную спадчыну Еўропы;
  • тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў! Па-трэцяе, спіс можна працягваць яшчэ доўга. Але я прыпынюся на тым, што мяне асабіста уразіла.
Прыехаўшы ў запаведнік першым чынам мы наведалі Музей прыроды, экспанаты якога размешчаны ў 3 залах. Экспазіцыі дэманструюць багацце прадстаўнікоў фаўны, якія насяляюць дзікую прыроду Беларусі. Усяго там прадстаўлена каля 170 відаў птушак і 20 відаў млекакормячых. Наступным крокам стаў прагляд фільма на прыродазнаўчую тэматыку. Фільм ярка адлюстроўвае багатую флору і фаўну запаведніка. Сядзелі мы ў прасторнай, але халоднай зале, таму вельмі замёрзлі. Неверагоднае задавальненне мы атрымалі, калі нарэшце выйшлі “ў свет”. Сонейка ўсміхалася і радасна вітала нас. Настрой быў цудоўны. Мы працягвалі шлях. Наступным аб’ектам нашай увагі сталі дэманстрацыйныя валь’еры, дзе мы і пазнаёміліся з волатам беларускіх лясоў — зубрам Валерам і бурай мядзведзіцай Умкай. Дарэчы, калі Вы вырашыце ўсё ж такі наведаць Бярэзінскі, бярыце з сабой апельсіны (карміць жывёл можна, так сказаў наш суправаджаючы Аляксандр). Дык вось, мядзведзіца акуратна ачышчае лупінкі апельсіна і затым са смакам па дольцы есць прывезены турыстамі цытрус. P.S. Карысна ведаць! Стала на базе Бярэзінскага запаведніка арганізоўваюцца сплавы на байдарках па р.Бярэзіна ў індвывідуальным і групавым фарматах. Для сябе я ўжо вызначыла планы на бліжэйшыя вольныя выходныя. Жадаючыя, далучайцеся! А куды Вы плануеце “рвануць” гэтым летам?
гиды и переводчики на allguides.net

Добавить комментарий