Масленіца з Усяславам Чарадзеем
- Продолжительность: 2 часа
- Протяженность маршрута: 30 км
Для организованных групп
Организованные группы - это корпоративные группы от заводов, предприятий, фирм и школ. Транспорт для таких групп арендуется целиком.
Расчет стоимости экскурсии для организованных групп производится в индивидуальном порядке по запросу.
Окончательная стоимость зависит от множества динамических факторов,
поэтому звоните +375 44 54 00 925!
Фотогалерея
Программа экскурсии
Па прыездзе дзяцей сустракаюць дружыннікі Усяслава Чарадзея. Яны вітаюць дзяцей і прапануюць ім прайсці рыцарскія выпрабаванні, а таксама пагуляць у масленныя гульні і даведацца пра старадаўняе беларускае свята Масленіцы.
Дзеці дзеляцца на дзве групы (калі група вялікая), адна ідзе ў музей, другая на рыцарскія выпрабаванні і масленічныя гульні ў павільён. У музеі дзеці даведаюцца, што з сябе ўяўляў менскі замак Усяслава Чарадзея, дзе ён месціўся, як выглядаў, якім быў побыт тагачасных жыхароў. Убачаць сапраўдныя экспанаты, якім 1000 гадоў! У часе рыцарскіх забаваў дружыннік паказвае дзецям некаторыя элементы рыцарскага майстэрства, дае заданні не кемлівасць і каардынацыю. Дзецям распавядаецца пра свята Масленіцы. Спачатку ў падгрупах, а потым усе разам дзеці прымаюць удзел у традыцыйных беларускіх масленічных гульнях:
- "завіванне кос" - гульня са стужкамі. Тры чальца каманды са стужкамі ў руках намагаюцца заплесці прыгожую і зграбную касу з іх. Адзін чалавек трымае усе тры стужкі ў руцэ, дае парады сваёй камандзе.
- "запусканне веснавых птушак" - птушак, вырабленых з тканіны, удзельнікі гульні павінны "запусціць" (закінуць) у скрыню ў выглядзе гнязда. Перамагае удзельнік (каманда), які за пэўны час зможа закінуць у гняздо больш птушак. І гэтак далей. Пасля з дзецьмі развучваецца беларускі народны танец. У канцы праграмы каманды праходзяць віктарыну (задаюцца пытанні па экскурсіі ў музеі) і ўрачыста прымаюцца ў дружыну Усяслава Чарадзея (з выдачай імянных грамат). Дзеці робяць групавы здымак. Пасля атрымліваюць пачастунак і гарбату;
- дыскатэка.
Усе актыўнасці праходзяць у крытым цёплым павільёне.
Плюсы гэтай экскурсіі:
- дзеці не проста прабавяць час, а правядуць яго з карысцю, атрымаюць веды па гісторыі Беларусі;
- дазнаюцца пра беларускія традыцыі, вывучаць народны танец;
- практыка беларускай мовы;
- нашыя экскурсаводы і аніматары ўмеюць зрабіць экскурсію займальнай нават для пачатковых класаў;
- блізка ад Мінска – дзеці не паспеюць стаміцца за час дарогі.
У кошт уваходзіць:
- Транспартнае і экскурсійнае абслугоўванне
- Наведванне музея (паказваюцца самыя цікавыя экспанаты 30-40 хв)
- Масленічныя гульні (1 гадзіна)
- Майстар-клас па народным танцы (10 хв)
- Віктарына, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, фотазона на троне, гарбата з пачастункам (30-40 хв)